23 мая 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

23 мая 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

+15, і ліпы распусцілі ваўсю маладыя зялёныя ветразі, неба ў амаль нерухомых лёгкіх хмарках. І ўсё ж нейкім холадам вее з акон. Ці ўжо гэта мой холад? Падумаць страшна! Ды не, не, яшчэ не зусім час. Яшчэ ўсяго бруньёнаўскі ўзрост і столькі яшчэ не зроблена, і хто гэта за мяне давалачэ. Бо я як дрэва, моцнае, але пакуль не дало парасткаў ці дало дрэнныя, якім на зямлю, з якой яны прабіліся, напляваць.