31 мая 1583, Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» | Wir.by

31 мая 1583

Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»

Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»

Прыплылі мы туды, дзе, як вялікія маразы ваду ў лёд ператвараюць, так сонца сваей моцай і гарачынёю соль скоўвае, так што можна па ей хадзіць, хоць пад ею ёсць вада пітная і добрага смаку. Адразу ж на пачатку восені соль тая дзеля вільготнасці растае, пра што, як шмат хто пісаў, дык я прапускаю. Адтуль недалёка ёсць места Лерніка, якое амаль тысячу дамоў мае, але мінулаю Турэцкаю вайною66 блізка што спустошанае. А як мы ў гэтай мясціне крыху адпачыць сабе пастанавілі, дык я вырашыў табе той пачатак падарожжа майго выпісаць і паслаць, а болей пасля, як надарыцца нагода, напішу. Пісана ў мясцінах сольных выспы Кіпр апошняга дня траўня года Гасподняга 1583.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул