16 мая 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

16 мая 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Апоўдні плюс восем. Шынельна-варсісты дзень, здаецца, пачынае пасміхацца. Дрэвы зялёныя, процьма птаства. Цікава, ці пырсне на свет зялёным мой братка дуб. Няўжо яму яшчэ і гэтага холаду з бясконцымі дажджамі будзе мала. Тады гэта будзе свінства з яго боку. Таму што ўжо дзён бы на дзесяць і пакінуць мачыць. І рунь і людзі ссумаваліся па святлу і цёпламу сонейку. Вельмі хочацца ласкавай цеплыні.