25 жніўня 1944, Кузьма Чорны | Wir.by

25 жніўня 1944

Кузьма Чорны

Кузьма Чорны

Здароўе крыху як бы лепш. І настрой лепшы. Працаваў сёння над «Скіп'ёўскім лесам». Ужо гэта адно добра, бо тыдняў тры ўжо не браўся за яго. Заўтра пастараюся як-небудзь паслаць у Менск міламу Максіму Лужаніну пісьмо. А бліжэйшымі днямі параю добрых слоў падзякаваць П.К.Панамарэнку за добрую гаворку. Назбіраюцца справы - зноў пайду да яго вырашаць. Гэта будзе ўжо не раней зімы або ў канцы яе.