11 ліпеня 1942, Іван Мележ | Wir.by

11 ліпеня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Чытаю «По следам войны». Раблю выпіскі ў запісную кніжку.

Здзіўляюся, як многа падобнага ў побыце, у паводзінах людзей у тую вайну i ў гэтую. Найбольш значныя месцы выпісваю для памяці. I як навучанне аб чым i як трэба пісаць. Наогул, вельмі праўдзівая i павучальная кніга. Бадай, толькі «Агонь» А. Барбюса можна паставіць побач.

Вось так i трэба пісаць.