13 студзеня 1992
Алесь Адамовіч
А толькі што (13.1.92 г., у 18.30) пазваніў Гарбачоў. Падбадзёрваў я яго. На стале ў мяне ляжыць пачаты артыкул: пра тое, што наш развал, як ні цяжка, выратаваў сьвет і нас ад немінучай катастрофы, ад зрыву ў нікуды і назаўжды. I гэта зьвязана напрасткі зь дзеяньнямі (і бязьдзеяньнем) чалавека, зь якім я толькі што гаварыў. Я яму параіў усьміхацца. Празь яго спрацаваў інстынкт самазахаваньня чалавецтва. Празь яго. А астатняе, яго недзе правата або неправата — якое гэта будзе мець значэньне?
...Абмяняліся камплімэнтамі з Гарбачовым.
Ён: — Вы занадта спальвалі сябе.
— Ня вам гэта казаць, Міхаіл Сяргеевіч!