16 мая 1895, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

16 мая 1895

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

На запрашэнне А. Папова ранкам зайшоў да яго. Доўга размаўлялі пра мастацтва і мастакоў, пасля разам пайшлі на жыдоўскія могілкі. Сядзелі побач, але малявалі розныя краявіды. У нашай тэхніцы вялікая розніца: ён падае прадмет так, як большасць жывапісцаў (не вельмі звяртае ўвагу на малюнак), я - больш паводле манеры Шышкіна. Мабыць, таму ў прысутнасці мастака, прытым дасведчанага, я маляваў нясмела і не задаволены эцюдам; іншыя ў мяне значна лепшыя.