25 верасня 1990
Іван Шамякін
Распладзілася газет, i ў ix столькі лухты! Сёння ўбачыў адну газету — нашу, «Демократической платформы Белоруссии». Назва «Господин народ». Во дэмагогі! Во змагары! За беларускі народ, а газета на рускай мове. Як жа будзем будаваць свой суверэнітэт?