22 сакавіка 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

22 сакавіка 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

У 9.55 – 3℃ марозу, а сонца на ўсё неба. Снег між дрэў злежаны да тонкасці і васпаваты. На К. Маркса дворнікі саскрабаюць з тратуараў ужо зямлю. Дах кінатэатра толькі што ў мокрых разводах. Птушыны гвалт стаіць зусім весні, скора ім не спатрэбіцца мая кармушка і маё сала. Можа, хаця колькі там іх з дапамогаю гэтага зіму перажылі. Плыве з акон. Дзень будзе ўвогуле цёплы, калі не нагоніць хмары.