5 верасня 1942
Іван Мележ
На поўдзень ад Сталінграда нашы прыпынілі немцаў. Пад Маздокам немцы пераправіліся цераз раку.
Учора ўвечары, калі В. P. ішла з работы, я перабраўся цераз плот, хацеў правесці яе. Яна не дазволіла. Я падумаў спачатку, што яна гэта — так, для выгляду. Але яна ўпарцілася, пакрыўдзілася нават. Затаіў крыўду i я. Яна пазірае на мяне — як на хлопчыка!
Наогул, на душы ў мяне крыўда i расчараванне. Адчуваю сябе абражаным...
А разам з тым i няёмкасць, што ў такі цяжкі час я думаю аб гэтым i не магу не думаць.