15 чэрвеня 1947, Максім Танк | Wir.by

15 чэрвеня 1947

Максім Танк

Максім Танк

Відаць, даведаўшыся пра надзвычайную падзею ў нашай сям’і, П. К. Панамарэнка прыслаў прыданае для нашых малышак – два канверты распашонак, пялёнак і для кармлення бутэлечкі з такімі прыгожымі соскамі, што, здаецца, сам смактаў бы з іх. Дзе яму ўдалося гэта раздабыць? Не нарадуемся, як прыбралі малышак.

Званілі з Саюза пісьменнікаў, каб я і Янка Маўр прыйшлі за нейкімі талонамі, па якіх зможам атрымаць тканіны. Адным словам, памалу пачынаем сёе-тое набываць, хоць яшчэ і з прадуктамі, і з грашамі – скупа. Відаць, з пяром, як і з плугам, не размахнешся, дай, божа, звесці канцы з канцамі.

Сёння начавалі ў нас мае пількаўшчане. Прыехалі на рынак. Скардзіліся, што ніяк пасля вайны не могуць наладзіць свайго жыцця. Вось тут і пішы бадзёрыя творы пра сучаснасць! Пасля I. Сілёнэ ўзяўся за I. Бабеля. Памаліўшыся патрону перакладчыкаў святому Гераніму, вазьмуся за знаёмых мне вільнючыкоў-«жагарыстаў» Т. Буйніцкага, Е. Путраманта, Ч. Мілаша...

Усё больш крытычна адношуся да сучаснай нашай паэзіі. Пакуль што найболыд абнадзейваюць А. Куляшоў і П. Панчанка. Цікава, што чакае нас за небасхіламі іх паэзіі?

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул