19 верасня 1965, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

19 верасня 1965

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Праз усе крыніцы дабраўся да паляўнічай хаткі. Над ёй сонечнае мора маньчжурскага арэху, пад ёй сонечнае мора папараці, а вышэй за ўсё піхты і кедры.

Старое вагнявішча, навес з кар'я, тоўстыя сцены. Унутры ўсё, патрэбнае чалавеку. Сюды б уізмку залезці, узяўшы газы і некалькі пачкаў свечак, сядзець сярод снягоў, паліць печ і пісаць, пісаць, і зусім не бачыць людзей.