2 чэрвеня 1942, Іван Мележ | Wir.by

2 чэрвеня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

У газетах паведамленні аб цяжкіх баях на нашым Ізюм-Барвенкаўскім напрамку. Паведамляецца, што 28 мая былі збіты 62 нямецкія самалёты, 29-га — 94. Апублікавана агульнае паведамленне — «Аб баях на Харкаўскім напрамку». Паведамляецца, што немцы рыхтавалі наступленне пад Растовам, для гэтага яны сканцэнтравалі 30 пяхотных i 6 танкавых дывізій, а таксама іншыя часці. Каб папярэдзіць гэтае наступленне, нашы пачалі наступленне пад Харкавам, прычым, Харкаў мы браць не збіраліся.

Баі ішлі каля двух тыдняў, i цяпер задача, якую мы паставілі, выканана. Немцы страцілі не менш 90 тысяч забітымі, 540 танкаў, 1500 гармат, 200 самалётаў. Мы страцілі 75 тысяч чалавек, з ix забітымі — 5 тыс. Прапалі без вестак — 70 тыс. чал.

Немцы, гаворыцца ў паведамленні, ca свайго боку падаюць яшчэ большыя, фантастычныя лічбы забітых i палонных, захопленай тэхнікі. Я ўсё думаю пра гэтыя — семдзесят тысяч прапаўшых без вестак. Ці няма сярод ix i маіх таварышаў? Ці не мог апынуцца сярод ix i я, калі б не быў на курсах?

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул