10 студзеня 1966
Уладзімір Караткевіч
… глядзелі з Адамам [Мальдзісам] у акадэміі карціны Драздовіча. <...> Дзіўнае ўражанне: школы не хапала і, аднак, магутны талент. Не таму, што з адной зямлі, а папраўдзе. Гэты крык фарбаў у гістарычных карцінах, гэтая вычварная, кранальная і трохі дзіцячая мара аб сусвеце, аб нейкіх дзівоных гарадах, якіях няма на зямлі, гэтае адчуваннне тугі, мужнасці і веры – гэта маё, гэта агульнае.