28 снежня 1941, Іван Мележ | Wir.by

28 снежня 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Выпісаўся з санчасці. Хлопцы сустрэлі радасна. «Твар зусім загаіўся. Нават прыгажэй зрабіўся — маладзей, далікатней». Я таксама радаваўся: вярнуўся ў сваю сям'ю. У мяне цяпер няма нікога, акрамя гэтай сям'і. Хіба можна ix не любіць усім сэрцам. З імі ўсё перажылі.

Дык няхай жыве сям'я!