10 красавіка 1895, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

10 красавіка 1895

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

У Эрмітажы разглядаў карціны старой італьянскай школы. У захапленне мяне прывёў Ван Дэйк. Колькі ў ім інтэлігентнасці, пачуцця, густу. Даўжэй затрымаўся перад маім любімым майстрам у Эрмітажы – Мурыльё, а таксама Веласкесам, Рубенсам. Напрыканцы агледзеў карціны марыністаў. «Фрына» і «Запарожцы» таксама тут. Мама прыслала ад сябе ў лісце 5 руб. Якой сапраўднай матулінай любоўю яна заўжды мяне сагравае. Занёс старую студэнцкую форму ў ламбард і атрымаў 2 руб. Лепш столькі, чым нічога. Вельмі патрэбны грошы. Палічыў, колькі выдаткаваў у гэтым навучальным паўгоддзі - 343 руб. ! Якой вялікай здаецца мне гэтая сума – за З з 1/2 месяцы – 343 руб.!

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул