2 ліпеня 1896
Фердынанд Рушчыц
Раніцай сеў маляваць бераг з лодкамі. Прыйшла паненка Бунк. Чытала мне казкі Фолькмана. Знаходзіліся ў стане незвычайнага паразумення. Ведалі, што так, як мы адно аднаго разумеем, ніхто нас не разумее. Паказаў ёй здымкі сям'і. У гэты час маляваў. Пасля абеду выбраліся ў Арконы. Амаль уся Лёхме. Мора і неба цікавыя, ускараскацца на горы амаль немагчыма. Склізка Гэта дае падставы для шматлікіх жартаў і смеху.