21 жніўня 1942, Іван Мележ | Wir.by

21 жніўня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Амаль кожны дзень хто-небудзь ад'язджае са шпіталя. Мы, хто застаецца, з зайздрасцю глядзім на ix. Усе ў душы мараць дачакацца свайго дня. Нас тут мучыць смяротная туга.

Мяне, здаецца, гнятуць гэтыя голыя горы. Так надакучыла бачыць ix з акна. I з такой пяшчотай успамінаюцца родныя зялёныя лясы, палі, людзі, з якімі вайна так надоўга i на такую адлегласць разлучыла.

У палаце i ў калідоры часта ідуць размовы аб выпісцы, аб тым, хто куды «пакаціць».