13 лістапада 1941
Іван Мележ
Цэлы дзень прайшоў у чаканні. Рушым толькі перад вечарам.
Цяпер мы на станцыі Кандрашаўка, будзем начаваць, бо эшалон для нас не сфарміраван. Пішу, весела блішчыць агеньчык лямпы ля вуха, гамоняць хлопцы, а за акном вые вецер, ледзяны, неласкавы, круціць снежны пыл. Пачынаецца зіма.
Хочацца напісаць пра тое, як праводзілі хлопцаў. Калі ад'язджалі са станіцы, многія доўга ішлі з дзяўчатамі, парачкамі. Развітваючыся, некаторыя ледзь не плакалі. Мяне ніхто не праводзіў. Было сумна i чамусьці зайздросна.