22 ліпеня 1982
Іван Шамякін
У зімовыя, незавейныя, светлыя ночы бацька не начаваў дома. Маці баялася гэтых паходаў.
«Заб'юць цябе, Пятро».
«Няхай забіваюць».
«Што ета ты, дурны, кажаш. A дзеці?»
У першыя гады маці ўсё ж баялася заставацца адна з намі, малымі. Часта пасярод ночы яна выходзіла на ганак i страляла з пістаноўкі. У хаце, паміма «вінцірлі», былі дзве стрэльбы-аднастволкі i двухстволка. Кaлi бацька хадзіў па лесе ca сваёй стрэльбай, не з казённай (за патроны ад яе трэба было даваць справаздачу), то адказваў стрэлам. Часцей — трубіў у ражок. Адказ супакойваў маці.