16 студзеня 1992
Алесь Адамовіч
Званіў Ю. Рыжоў. Да таго — Яўлінскі, Акуджава, Чарнічэнка, ну і, вядома, Быкаў. Усе (яны) мой стан успрымаюць усур'ёз. Адзіны, хто ня надта за мяне перажывае, — гэта Адамовіч, ён, той самы, каторы Алесь.
Учора — па-філязофску-фаталістычна, а стала лягчэй — быццам і ня г э т а адбылося са мной. Дактары проста ў лоб лупяць праўду і зьдзіўляюцца: ён што, не разумее?!