З 9 жніўся 2020 года Беларусь знаходзіцца ў палітычным крызісе. Крызіс быў выкліканы недапушчальнымі парушэннямі ў ходзе выбарчага працэсу, падліку галасоў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, афіцыйныя вынікі якіх беларускае грамадства не прызнала і выразіла свой пратэст.
Мы, каманда праекта Wir.by, як прадстаўнікі беларускага грамадства заяўляем, што рашэнні і дзеянні праваахоўных органаў і дзяржаўных чыноўнікаў у адказ на грамадскі пратэст напрамую парушаюць правы грамадзян і вядуць да росту гвалту і беззаконня ў краіне.
Мы лічым, што адзіным прымальным і цывілізаваным спосабам урэгулявання сітуацыі з'яўляецца арганізацыі перамоў паміж двума бакамі: прадстаўнікамі пратэснага грамадства і прадстаўнікамі палітычнай улады.
Мы прызнаём адзіным прадстаўніком пратэстнага боку — Каардынацыйную раду, створаную па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэса пераадолення палітычнага крызісу і забяспечання згоды ў грамадстве.
Гэтым заяўленнем мы выражаем поўны давер Каардынацыйнай радзе і дэлегуем ёй права прадстаўляць нашы інтарэсы на перамовах з уладамі Беларусі. Прадметам перамоваў павінны стаць патрабаванні, замацаваныя ў Рэзалюцыі Каардынацыйнай рады ад 19.08.2020:
1. Спыненне палітычнага пераследу грамадзян Рэспублікі Беларусь з боку ўладаў, прыцягненне вінаватых у гвалце да адказнасці, узбуджэнне крымінальных спраў.
2. Вызваленне ўсіх палітвязняў, адмена неправамерных судовых пастаноў, выплата кампенсацый усім пацярпелым.
3. Прызнанне выбараў 9 жніўня 2020 года несапраўднымі і правядзеннем новых выбараў згодна з міжнароднымі стандартамі, з новым складам усіх выбарчых камісій, у тым ліку Цэнтральнай выбарчай камісіі.
каманда асветніцкага праекта Wir.by