Wir.by | Лета на беразе Волі
Выбраныя вершы розных аўтараў, напісаныя гэтым важным і балючым летам 2020. Малюнак — Надзея Бука
Лета на беразе Волі
Лета на беразе Волі

Ганна Севярынец

***

А я за вас не галасавала ніколі.

Увогуле вы для мяне заўсёды былі — тата Колі.

Як працуеш у школе, людзей вымяраеш дзецьмі і татамі.

Бачыш, якім быў чалавек, калі шчэ сядзеў за партаю,

Бачыш у кожным ягоных бацьку і матку,

Ці, часам бывае, што і ў адваротным парадку.

Таты такія ня часта, але ж бываюць,

З тых, хто думае, што лепей за ўсіх і ўсё знае,

Прыйдзе на бацькоўскі сход — і давай вучыць, як вучыцца,

Якім часам уставаць на заняткі, лячыцца альбо не лячыцца,

Хто дурны, хто разумны, якой даўжыні спадніца

Павінна быць у русіцы і ў беларусіцы,

Карацей, ён ведае ўсё, шчэ лепей за матку,

Бо тая сядзіць дома і сочыць у іх за парадкам.

Паспрабуй не заўваж Колю такога таты.

Ды ён і сам нагадае, бо вучыцца сапраўды выдатна,

Ён не можа быць не ўзорным, і ён насамрэч узорны,

Паспрабуй быць іншым, як трапіш у такія жорны.

Кожны тата мае ўладу над уласным сынам.

Нават калі таты няма — адсутнасьць ягоная ў сьпіне стыне.

Татаў лёс кладзецца на сына гарчэй за праклёны,

Альбо лягчэй за крылы — гэта ўжо хто на што здольны.

Усё, што ты робіш, і добрае, і асабліва благое,

Здарыцца ў сыне гарачым агнём ці апошняй агоніяй.

Асабліва калі не адпусьціш яго, не аддасі ўлады —

Ён і пасьля цябе будзе раздаваць даўгі тваіх перамог і здрадаў.

І калі ты, напрыклад, у жаху альбо асьляпленьні

Будуеш турмы і ставіш паўсюд ачапленьні,

Вырашаеш за іншых, як ім жыць і куды зьбірацца,

Дык першым пакутуе сын, бо толькі яму і не ўратавацца.

І калі — хай бы хто мне сказаў, што такога не будзе —

Гэты тата аддасьць загады страляць па людзях,

Я б сказала яму — для сябе мне ня страшна болю —

Ня думай пра мяне, страляй. Але думай пра Колю.

чэрвень 2020

Уладзімір Някляеў

Вам

Помню себя в подростковом пальто.

Мы шалопутными были мальцами,

Но подлецами не был никто!..

Где вы учились

быть подлецами?

Мы не на то направляли умы,

Были наивными мы разгильдяями,

Но негодяями не были мы!..

Где вы учились

быть негодяями?

Холод насквозь прожигал нас огнём,

Вороном голод каркал над нами,

Но мы не стали отребьем, ворьём!..

Где вы росли? Как вы стали ворами?

Да, мы боялись тюрьмы, Колымы,

Жить мы хотели нормальными жизнями,

Но жополизами не были мы!..

Как удалось вам

стать жополизами?

Да, чтоб не сдохнуть в грязи и пыли,

Мы продавали поэмы и повести,

Только мы совесть продать не могли!..

Вам не понять это —

Людям без совести.

Вам, кто целуется с мразью взасос

В царских дворцах ли, в палатах ли князьих,

Стать человеками не удалось...

Но удалось —

человеческой мразью!

Мікіта Моніч

***

Да, Александр, имя у вас что надо.

Значит «защитник». Себя и своего стада,

Руководитель и будущий житель ада,

Источник мемов, апологет парада.

Вам непонятна причина нашего гнева.

Всюду враги вам чудятся: справа, слева.

Хочется быть Македонским — выходит Ревва.

А по плодам, как водится, судят древо.

Холодно во дворце, коли дворец ледовый.

Пальцы синеют, к губам примерзает слово.

Сроку конец, и за ним уж не виден новый.

Смерть у Кощея в ларце. Конец хреновый

Слуги верны, но в глазах их блестит опаска.

Страшной бывает, как оказалось, сказка.

Больше не греет АЭС или Тесла Маска.

Пройден и спален мост, там, впереди, развязка.

Поздно грозить, несогласных бросать по нарам.

Время бежать и оврагом ползти к ангарам.

25 лет прошло, просто вы стали старым.

Жалко, конечно, что вышло таким макаром.

Ладно, пора прощаться, уже светает.

Борт ваш на льду стоит, а вокруг всё тает.

Мы Вам простим, что вы приравняли к хлеву

Нашу страну, но, пожалуйста, оставьте Еву.

чэрвень 2020

Дмитрий Строцев

белорусская медитация

терпение

время работает на нас

единый ритм страны

вдох

выдох

вдох выдох

с драконом говорить нельзя

на языке насилия

на его языке

только психиатр

не убивать

только долгая жизнь

на ферме

на свиноферме

где цмок у себя

как дома

говорить с людьми

с чиновниками

с военными

с врачами

с людьми

говорить между собой

искать общий язык

новый

с доверием и надеждой

с любовью

дышать полной грудью

одной грудью

всей страной

вход выдох

вдох

выдох

время работает на нас

терпение

5 чэрвеня 2020

Таццяна Светашова

***

Я нарадзіўся тут. Я сам вінаваты. Ведаў, на што ішоў.

Атрымаўшы зарплату, адразу купляю даляры на ўсе.

Маю запас прадуктаў на два-тры тыдні

на выпадак заражэння.

Ведаю, як паводзіць сябе пры затрыманні.

Як след запароліў тэлефон.

Схаваў нумар ў мэсэнджарах.

Сачу за аўтазакамі ў тэлеграме.

Наліў вады з-пад крана ўва ўсю наяўную тару.

Здаецца, нічога не забыў?.. —

А што я хацеў? А што я хацеў?

А чаго ж, чаго захацелася мне?

Я нарадзіўся тут. Я ведаю правілы.

Я нарадзіўся тут. Я азнаёмлены і нязгодны.

Я нарадзіўся тут. Я не прызнаю віны.

24 чэрвеня 2020

***

І

горад — пульсуючае цела рыбіны на распаленым бетонным беразе

без вады задыхаецца і б'ецца, адкрывае рот

адкрываць рот небяспечна — асцярожна, рыбіна, асцярожна

а трэцяй ночы адмахнешся ад верлібра:

потым напішу нармальны верш

але рыбінай косткай захрасла ў дзясне

немач

немасць

раздзірае рот —

гойеўскі комікс

кафка, камю і оруэл нас захапілі і дзеляць

ІІ

людзі пішуць

проста сабою

сваімі целамі

на асфальце

лепшыя вершы

гэтага лета

і ты нясеш сябе гэтаксама

як ахвяраванне, як данат;

супраціў —

бесспадзеўны

бясслоўны

вырачана-агрэсіўны;

слабая, няздольная абараніць сябе

абражаеш сваёй прысутнасцю;

сваёй нямой наяўнасцю ў прасторы

нясеш пагрозу

тым хто не баіцца нікога

існаванне як дзеянне, што патрабуе мужнасці

«знаходзіцца» як лексічна поўны выказнік

жончына цела — корм і кроў для натоўпу

цела маё — новая зброя пратэсту

цела маё — новая мова пратэсту

7-8 ліпеня 2020

***

В Беларуси прекрасно решительно всё,

кроме белорусов.

Вот бы их всех

куда-нибудь отселить,

а этот клочок земли

населить милиционерами

и залакированными чиновницами.

И чтобы молодые здоровые журналистки БТ

рожали от румяных омоновцев

звонкоголосых пионеров.

8 жніўня 2020

Андрэй Хадановіч

Лірычнае

«У палац, дзе гучаць паланэзы»

У. Высоцкі

Колькі часу і сіл разбазарыў.

Кожны год — то бляха, то жэсьць —

брудны й пыльны, як шлем камісараў:

дваццаць шэсьць іх было,

дваццаць шэсьць.

Ці то песьня дрыжыць сама ўся,

ці то лапы ў ялінаў трымцяць.

Нехта стрыміць, нехта ўстрымаўся.

Не разьбіць? Не спыніць?

Затрымаць!

Маеш рай з шалашом — ці досыць?

Бо палац даўно «хто-та зАняў».

А калі на дачу запросяць,

гэта дача тваіх паказаньняў.

Можам-любім? Ці можам-верым?

Перамога здаецца конам.

Ды кагосьці возьмуць у церам,

не такі, што на моры з балконам.

Не тапі па-чорнаму лазьні,

не гуляй на нэрвах малечы.

Ёсьць сумленьне, будуць і вязьні.

Шчотка. Мыла. Простыя рэчы.

Вечны вэстэрн надзей і рызыкі,

і ня сьцішыць думак сваіх.

Ці схавае сьцяг ад вятрыскі? —

Ахіне, калі вы ўдваіх.

Цілі-цілі… песьняй пра цеста

вас малых дражнілі прыгоды.

Даўні фэст не мяняе зьместу.

Ікс на ігрэк — плошча свабоды.

Будуць сьвяты песьні і танка,

ды за краты — праб’ецца бэз.

Бо свабода вядзе каханкаў

у палац, дзе гучыць паланэз.

30 ліпеня 2020

Аліна Агрэніч

***

— Так,

мы запомнілі:

за адрознае меркаванне

цёмнагаловыя вы

правяраеце,

ці добра пасуе

кулак ваш

да нашых твараў

і бакавін.

А раскажыце,

Бамбізы шаноўныя,

што рабіць з выслоўем

«колькі людзей —

столькі і меркаванняў»?

Гэта пытанне да вас пакуль

нумар адзін.

— Што ты, дзевачка,

З выслоўем рабіць

Не трэба

Нічога.

Глядзі глыбей:

меркаванне ваша пустое,

бо мы проста не лічым вас

за людзей.

7 жніўня 2020

Стась Карпаў

***

Не бядуй, мой брат, не сумуй, пахрусці сухпаем.

Капелан на дарожку налье нам з табой кагору.

Сцяганосец, махні сцягамі, мы выступаем.

Гэтым разам куды далей, чым за наш узгорак.

Не сумуй па палях, касінер, і са мной пагутар.

Ты засеяў смутак, пажаўшы нуду і гора.

Хутаранін, у апошні раз паглядзі на хутар.

Гараджанін, у апошні раз паглядзі на горад.

Усё адно нам прасцей састарыцца, чым змяніцца,

Дык давай, мой брат, не блытацца ў эпілогах.

Гэй, званар, у апошні раз на сваю званіцу

Паглядзі. Зірні і запомні яе ў аблоках.

Хай звіняць табе звыкла ўзбочынамі ігрушы

І хай вішні чырвонымі кроплямі б'юцца ў травы.

Палюбі гэты дзень. І скажы, што мы мусім рушыць.

Палюбі гэты дзень і тады скажы, што я правы.

Хай званіцу тваю пакрысе да зямлі прытуліць.

І наш шлях пратаптаны закрые сабой асока.

Гэй, дзіцятка. Глядзі на сваю матулю.

Паглядзі, зірні. Ты запомніш яе высокай.

9 жніўня 2020

Ганна Севярынец

***

І тады хлопчык хапае рукамі гранату,

каб адкінуць яе ад сяброў,

а яна рвецца ў ягоных руках.

Ён падае. Мёртвы.

Цяпер мы ўсе — гэты хлопчык.

Яны скажуць: сам вінаваты.

Яны скажуць: граната была ў ягоных,

а не ў нашых руках.

Яны скажуць:

ён хацеў перамен — ён іх атрымаў.

Глядзіце, наркаманы, п’яніцы, ідыёты,

вось вам вашыя перамены.

Гэта вы засыпалі чыстыя вуліцы шклом аўтамабіляў.

Гэта вы ўвялі ў гарады войскі.

Іхныя гранаты будуць рвацца ў нашых руках.

Пакуль іхныя дзеці смакуюць гарачае сонца Турцыі

— нашы стаяць пад гранатамі і кулямі.

Пакуль яны будуюць за наш кошт

бэтонны плот вакол сваёй рэзыдэнцыі

— мы стаім на вуліцах перад калёнамі войскаў.

Санкцыі Эўропы, уведзеныя супраць дыктатуры,

лягуць на нашы плечы.

Бізнэс, які сыдзе зь небясьпечнай краіны,

пакіне бяз працы нас.

Вашыя гранаты разарвуцца ў нашых руках.

Яны будуць выводзіць

адных дзяцей супраць другіх дзяцей,

будуць ганіць з тэлеэкранаў кожнага,

хто падыме голас супраць хлусьні.

Яны будуць прамываць мазгі нашым бабулям і дзядулям,

каб яны ўзьненавідзелі сваіх унукаў,

што прагнуць адной толькі праўды.

Іхныя гранаты будуць рвацца ў нашых руках.

Што нам рабіць, людзям,

у якіх аднялі праўду, голас, выбар?

Мы ідзём супраць арміі з голымі рукамі.

Мы падхопліваем з зямлі гранаты,

каб адкінуць іх ад сябе, і яны рвуцца.

У нашых руках.

Але гэта не нашыя гранаты.

11 жніўня 2020

***

Адны казалі: я чую шэпты ягоных грымот.

Другія скептычна прымружвалі вока.

Мы баяліся: што, як вернецца трыццаць сёмы год.

А ён ужо быў навокал.

Ён ездзіў з намі ў трамваях, хадзіў з намі ў кіно.

Сядзеў з намі на лавачках, піў піва ці колу.

Іншы раз — супраць нас, іншы раз — заадно,

Асабліва калі вёў дзіцёнка першага верасня ў школу.

Ён быў як мы. Яму не трэба было вырывацца з-за нейкіх там кратаў.

Ён тут, ён з намі, і ён не хоча назад,

Хіба імя памяняў на дзве тысячы дваццаты.

Ён мяняе імя, як мяняюць на грошы тавар.

Трыццаць сёмы таксама не першае. Ён з чалавекам ад веку.

І так будзе, пакуль мы не вывучылі яго ў твар,

Так, як ведаем свой у звычайным хатнім люстэрку.

Паглядзі на сябе. Ты ўчора змаўчаў каля зла.

Ты скарыўся начальству. Спужаўся. Не выйшаў з дому.

Твае вочы глядзяць абыякава. Рукі назад.

То пільнуйся. Ён тут, у табе ўнутры, трыццаць сёмы.

15 жніўня 2020

Ягор Наймушын

***

твои дети не спят, мама, твои дети уже не спят

они подняли веки, они знают, чего хотят

сыновья и дочки — звонкий голос, открытый взгляд

плоть от плоти твоей, мама, от макушки до самых пят

дети вышли на улицы, мама, встав в единый живой редут

они знают, что если вчера не пришли за ними, то завтра придут

но в глазах нет ни капли страха, хоть по спинам гуляет кнут

ведь они здесь хозяева, мама, и останутся тут

след кровавый на белой футболке превращается в стяг

твои дети на верхних строчках, мама, в мировых новостях

они смело и гордо смеются в лицо преступным властям

и когда-нибудь новую поросль таких же свободных взрастят

в твоих детях есть стержень, мама, они выбрали трудный путь

их проверят на прочность, продолжат ломать и гнуть

но для полной победы детям нужно совсем чуть-чуть:

обними их покрепче, мама, и не дай им опять заснуть

13 жніўня 2020

Дмитрий Строцев

в Минске кровь

велосипедист-эпилептик

ворвался

в автозак

откуда

его бережно вынесли на руках

солдаты внутренних войск

и передали

подоспевшим

врачам скорой помощи

8 жніўня 2020

***

памяти Александра Тарайковского

не майдан

без щитов и касок

без страха

живые мишени

в тире

АГЛ

11 жніўня 2020

***

мы с женой

не революционеры

беспартийные и безоружные

в нашем доме поселился дракон

бронированный и плотоядный

больше всего он любит наших детей

они уже избиты как китайская собака

и освежеваны

мы дико устали их прятать

у нас больше нет потайных углов

что нам делать

миролюбцы

драконофилы

13 жніўня 2020

***

погоди обнимать омоновца

белорусская дева

так ли

еврейская хава

обнимала сапог эсэсовца

14 жніўня 2020

Андрэй Хадановіч

Ліст да былога

Вам пішуць лісты ўсё адчайней — то вершы, то проза.

Вы трапіце ў пекла з пасадаю Дзеда Мароза.

У возеры лёду зь нядобрай лацінскаю назвай

прымерзлы да меху лістоў: атрымаў — то адказвай.

Псіхолаг спытае: «Як жыў ты, ня любы нікому, —

так доўга і нудна, што ледзь не загнаў нас у кому?»

Эўропа свабоды, законаў краіне пазычыць.

Бабуля-Сьнягурка лісты пасартуе, падлічыць.

Напіша з намётаў пра Плошчу дзьве тысячы шосты.

Сямнаццаты пра дармаедаў. Пра «амэрыканку» дзясяты:

«Ці помніш наш плач на Каляды? Ці помніш пра ШОС ты?»

Вы ў роспачы: «ёлка, зажгісь!» — выбухаюць гранаты.

«Дзядуля, ці вернецца тата?» — пытае маленькі.

«Нягоднік, дачку адпусьці!» — праклінае старая.

Чытаеце ліст — і дрыжаць ад марозу каленкі,

а хтосьці ўвесь час, кожны дзень, на вачах памірае.

З Абхазіі, Крыму, Данбасу напішуць прыязьней,

але не ўратуе, бо ўсё — аб суседзе крывавым.

А хтось перашле вам у пекла лісты палітвязьням,

усім палітвязьням — і будзе надоўга чытва вам.

Дашлюць дзевяностыя сьмешныя мемы пра яйцы.

Дваццаты ж напіша: «А знаеце, вас не баяцца.

Калі супраць нас вы калону шляце за калонаю, —

баімся, ды ўсё-ткі выходзім. Бо страх — не галоўнае.

Досьць жартаў пра бацьку. Хапае і ўласных бацькоў нам.

Вы ж чуйкаю чуеце шанец апошні сысьці!

Жывому ніколі ня позна пабыць беспрацоўным,

ці Дзедам Марозам для ўнукаў — яшчэ пры жыцьці».

11-12 жніўня 2020

На беразе Волі

Лета на беразе Волі. Да ранку нямнога.

Стужачка сонца, а потым — яшчэ, і яшчэ.

Воля ня ловіцца ў рукі разьліку зямнога.

Хваля ня ловіцца ў рэкі, бо сонцам цячэ.

Хваля мацнее — і сьвет на вачах маладзее,

юны прачнуўся — і сьлёз не хавае стары,

сонца ўстае — і прыходзіць у горад надзея,

дзень надыходзіць — і страх пакідае двары.

Двор упадае ў завулак, завулак у вуліцу,

вуліца сквэрам, праспэктам і плошчам нясе

вестку, што самае чэрствае сэрца расчуліцца

і ў немагчымую праўду павераць усе.

Сонца прыходзіць да ўсіх, не пакрыўдзіць ніводнага, —

і ператворыцца кожны, каго ні вазьмі,

кволы заплаканы раб у героя свабоднага,

людзі ў народ, а народ — застанецца людзьмі.

Памяць герояў сьвятлом ахінаюць нябёсы —

сонечнай стужкай, гарачаю сьцежкай крыві.

Скрадзены голас вяртаецца ў хор шматгалосы.

Лета на беразе Волі. Бяры і плыві.

15 жніўня 2020

RSS-стужка
Распавесці пра нас усім
Дапамагчы нам
Калі вы знайшлі памылку, у вас ёсць заўвагі па сайце або вы жадаеце дапамагчы нам, калі ласка, напішыце на help@wir.by
© Wir.by, 2020. Падчас капіравання і цытавання нашых матэрыялаў, калі ласка, не забывайцеся пазначаць першакрыніцу, адкуль вы атрымалі інфармацыю.