Wir.by | Званок Беларусі
Канец беларускага лета ў вершах. Працягваем збіраць актуальныя тэксты. Малюнак — Яўгенія Зыблюк.
Званок Беларусі
Званок Беларусі

Даша Бялькевіч

Званок Беларусі

Пяты гудок без адказу страхам сціскае жывот,

месяц камбайны ўлады ўдарна праводзяць жніво.

Выспела і прачнулася спрэс ненажэрнае зло,

мы вінаватыя самі – дазволілі, каб жыло.

Зло не наелася галасамі, зло захацела галоў,

скошаных з плеч чалавечых, знявечаных да асноў.

Краіна трывала доўга, зло выдзірала стырно,

на скрыжаванні глыбокае беларускае зараўло.

Пра здзекі, гвалт і знявагу, пра тое, што ёсць і было,

адсутнасць сумлення, закону – падзенне на самае дно.

У цемры, у холадзе, у смутку, наеўшыся валуноў,

працягнем ісці наперад, мы прагнем вярнуць святло...

Пяты гудок сканчаецца, я чую тваё “ало”.

***

б’юцца ў вокны галінкі дрэваў

зрабі стрэлы

птушкі дзюбай царапаюць шкло

бяры пяро

коціцца ў ногі чорны каменьчык

вастры наканечнік

слухай, я кепска страляю з лука

божа, кожны робіць тое, што можа

мы разам шукаем дарогу, якая вядзе ўгару

у хвіліны маўчання нараджаюцца ворагі

я гавару

Ганна Отчык

***

Я курю, сидя на подоконнике пятого этажа

Я курю, потому что все сейчас курят

Я курю, потому что директора Волковысского музея, который отказался

подписывать протокол комиссии

нашли мёртвым

он был старше меня на год

Я курю, и мой дым уносится к Мемориальному скверу, гетто во время Великой Отечественной

Я курю, потому что пожилая женщина на Окрестина расплакалась и сказала: пускайте газ

неужели это цена за букеты

синих цветков газа

неужели мирное небо над головой

взрывоопасно

Я курю, потому что рабочим страшно бастовать

Я курю, потому что я не могу работать

Я курю, потому что я работаю там, где не работать будет хуже:

не на госпредприятии, а в ИТ, и если

я буду работать, я смогу что-то куда-то перечислять

но я не могу

Я курю, потому что я не могу писать

Я курю, потому что в Беларуси курит

каждый второй мужчина и каждая пятая женщина

Я курю, потому что на Окрестина

мужчина и женщина

каждый второй или пятая

мы не знаем точно

Я курю, потому что мы не знаем точно

где восемьдесят одна женщина, мужчина, человек

Я курю, потому что сегодня десятый день

после девятого

Я курю, потому что сгоняют на провластные митинги

я курю потому что запах говна передаётся мне через фото из Могилёва

Я курю кент, потому что закончились самокрутки, которые оставила Оля,

они неделю искали парня подруги, спали по два часа

оцифровывали списки и возили еду в очереди

а он был то в обоих списках то ни в одном

Я курю, потому что очереди

Я курю, потому что списки

Я курю, потому что всё двоится

Я курю, потому что нас 97, нас больше 5 процентов,

но этот, я даже не знаю, что сработает, дегуманизировать его — или наоборот

прозреть в нём маленького преодолимого человека

Он говорит о каких-то руках, а у самого — лапы

вцепился, лоб потеет, но любимую

дойную козочку

не отдаёт

Я курю, потому что смогла

дойти до магазина и купить сигареты

и меня не схватили, но было страшно, и я снимаю

белую ленточку после шести

в центре столицы нашей Родины

Я курю, потому что на столе стоит чай

мятный, как будто это изменит что-то,

надо как-то успокоиться, надо лечь,

Я курю, потому что какая разница

«мы не можем спать,

у нас проблемы с режимом»

Я курю, чтобы выкурить из себя вину

эту кислую и раздавливающую вину

что кого-то, а я не смогла остановить

что я не могу даже читать истории

сразу хочется курить

Я курю

***

сьнiлася, што я абмяняла кватэру

(якой у мяне няма)

на хату, дзе ваду награвае сонца

але дзяўчына, што аддала мне хату

забрала сонца з сабой

сьнiлася, што да мяне прыйшла казуля

з пакрышаным сьцягном

яна нарадзiла аленяня

але не магла яго выкармiць

сьнiлася, што прыходзiла труска

нарадзiла трусяня

якое не магла выкармiць

i я блытала аленяня з трусянём

такiя яны былi драбнюткiя

сьнiлася, што прыходзiла дзяўчына

зь якой мы калiсь сябравалi

але перасталi, як яна пачала сустракацца з надзейным мужчынам

i яна прыйшла, каб са мною павiтацца

i напаiць атрутай усiх маiх жывёлаў

яны парушалi яе спакой

cьнiлася, што ў БДУ

скасавалi ўсе факультэты

абвясьцiлi яго ўнiвэрсытэтам драўлянага дойлiдства

у якасьцi матэрыялу пастаўлялi агромнiстыя карчы

якiя здабылi, калi парэзалi ўвесь бэз

усе чаромхi й каштаны

перад маёй хатай

cьнiлася, што прыйшоў АМАП

i выцягваў мяне з-пад ложку

дзе я хавалася разам са сваiмi снамi

дзiцячымi лялькамi

як колiсь дзед хаваўся ад гестапаўцаў

а гестапавец падараваў яму цукеркi

сьнiлася, што дзед зноў жывы

сьнiлася, што ў мяне нiкога няма

i нiчога няма

i пад ложкам я ляжу ў пылу

маленькая i слабая

з пасохлымi бэзавымi галiнкамi й фанцiкамi

сьнiлася што я хачу прачнуцца

бо гэта ўсяго толькi страшны сон

сьнiлася нешта страшнае

ня памятаю

што

Вольга Гронская

***

Сіла мая

нараджаецца з глыбіні

чыстай ракі,

што спрадвеку ўва мне цячэ,

з магіі рухаў рук і ласкавых слоў,

з ведання знакаў, лекаў, замоў —

таго,

як загаворваць злое сваім святлом,

як танцаваць ля краю і пець свой боль.

Так, ува мне — рака,

ува мне — струмень,

ціхі спакой крыніцы і цёмны вір,

рух млынавога кола —

жыццё і смерць.

Каб нарадзіцца,

трэба прайсці праз ноч,

выйсці з аблогі страху,

зайсці ў агонь,

вышыць на скуры ніткай чырвонай рытм

хворага сэрца,

біць ступакамі ў такт.

А нарадзіўшыся,

ўліцца сваёй вадой

у плынь брукаваных вуліц,

жывую плынь,

сплеценую з падобных і блізкіх рэк,

і пацячы паўз горад —

над той ракой,

што захавалі памяць і глыб зямлі.

Кожная з нас —

рака над яго ракой,

нам рукавамі горад бы свой абняць

і захінуць ад ворага, як яна.

Дмитрий Строцев

ПЛАЧЬ СЕРДЦЕ ПЛАЧЬ

к университету

подкатили автобусы

без номеров

из автобусов

вывалили гопники

без лиц

короче

мы не будем

снимать маски

не будем ничего объяснять

и не будем цыркаться с вами

профессоры кислых щей

мы пришли за детьми

мы будем

винтить и ломать студентов

в университетских аудиториях

и коридорах

это наш шанс

телесно потно кроваво

прикоснуться к высшему

образованию

плачь сердце плачь

СОВЕТ ЕВРОПЫ

привет

БИМ

привет

БОМ

остальное не по телефону

БИМ

я понимаю

БОМ

это война

президент Лукашенко оказался

крепким орешком

БИМ

вы уже пишете диссертацию

о смеховой культуре

белорусских протестов?

никаких санкций

БОМ

сама

адекватность и легитимность

БИМ

Артур Камароўскі

***

хвіліна маўчання

перарваная на дзясятай секундзе

напамінкам пра сорак першы

проста ля нашых ног была незалежнасць

якой пагражалі фізічнай сілай

калі мы будзем адкрываць раты

(мы ўжо ведалі што яны робяць з нашымі ратамі)

а мы адкрывалі

бо нашае маўчанне даўно зацягнулася

бо ў нашых ратах ўжо нарадзіліся новыя словы

бо карабель састарэў і тоне

пацукі пакуль не бягуць

але непазбежна

бо нашыя целы —

саспелыя яблыкі й грушы вялікага сада —

прагнулі волі і лёту

і вялікай зямлі

хвіліна маўчання

па целах

збітых на горкі яблык

па целах

якія былі грушамі для біцця

па садзе

што быў маладым

новыя дрэвы нам абяцалі квітнець

мы трымалі ў руках самлелыя кветкі

як напамінак пра нашыя целы

што млелі ў няволі

(пакуль яны жэрлі лісце й кару

пілі салёны бы слёзы сок)

мы абяцалі прыходзіць

кожнага дня

пакуль незалежнасць трымае на спіне

нашыя дрэвы

пакуль вялікі язык акіяну

не зліжа стары карабель

пакуль жнівень будзе загойваць шнары

пакуль яблыкі й грушы будуць падаць

каб жыць

Симора

Астигматизм

как оглушительна молния жы

как долгожданно дальнейшее вебеларусь

моя тень — полотенце поймали в сушильный зажим,

но я мокрыми складками ткани наверное выберусь.

потери по телу расходятся с рюкзака.

значит, что кости — гипс, что покрашен кожей.

тяжесть чужим языком сбивается с языка,

я чувствую будто гипс постепенно крошится.

текст заставляет дышать с трудом,

как паническая атака,

мажет пробитым насквозь крылом

паническая Итака

в поту паруса — будем плавать без

путь будет длинным, шепчу себе.

снова в программе пиры и мор,

бездна усталость скроет.

скоро совсем я приду домой —

буду писать другое

хочется делать свои витражи

без страха сорваться в лимбы.

глаза отказались теперь служить —

ни шрамов, ни штампов, ни четких линий.

на светлой земле отражение витражей —

отрицание поражений.

Ігар Кулікоў

Беларусь

Мы ўжо блізка як трыццаць гадоў — грамадзяне РБ,

той краіны, што ў цэнтры Эўропы, і ўвесь гэты час

нам казалі, нахмурыўшы лоб: «You from Russia?» — і мы

не згаджаліся перш, але потым махалі: «From Russia».

Сьвет ня ведаў пра нас, і калі нас агортваў сумнеў,

мы шчыпалі за пашпарт, прапіску, Чарнобыль, БелАЗ,

Вайну й Брэсцкую крэпасьць, стабільнасьць, зуброў і г. д. —

і здавалася нам: не, ня сьпім, мы — з РБ, зь Беларусі.

І вось толькі цяпер, калі нам пальцы сінія зноў

сьцялі горла ды гэтак, каб голас прапаў назаўжды,

калі нас пачалі на пацеху сабе катаваць

і да сьмерці зьбіваць у турме, каб мы зьніклі бязь вестак,

мы прачнуліся ў зьдзіве ды гневе ў сваю Беларусь,

зразумеўшы нарэшце: ня мы зь Беларусі — ЯНА

З НАШЫХ ДУШАЎ, ЯКІЯ ЎЗАЕМАБАЛЯЦЬ,

З НАШЫХ СЭРЦ, ШТО ЎЗАЕМАПАЛАЮЦЬ.

І тады увесь сьвет, што дагэуль ня ведаў пра нас,

нашым сьцягам сапраўдным аздобіў свае гарады

і разьлёгся шматтысячным клічам «Жыве Беларусь!»,

бо любоў заўжды там, дзе злу кажуць: «Даволі!»

***

насуперак ночы насустрач сьвітаньню

праз прошласьць шчытоў як туман цераз тын

мы выйдзем — выходзім — з самоты й адчаю

на вольны прастор дзе ніхто не адзін

дзе небам валошак заліты дале́чы

і тысячы сонцаў расой на траве

як ветразь распраўлены будучым плечы

і ў сэрцах нястомных

жыве Беларусь

жыве

Таццяна Светашова

***

Калі ўсё гэта скончыцца, амапаўцы

па фальшывых дакументах

залягуць на дно ў дзіцячых кашмарах,

дзе лаянка, выбухі, крыкі,

дзе віск матулі,

шкляныя бацькавы вочы...

У канцы сна істота

набліжаецца, здымае сваю балаклаву,

пад якою няма анічога.

Пачвара агідна рагоча адсутным ротам,

рагоча,

рагоча...

Павал Дарохін

***

Мой дом палігон

Мой двор - узровень хардкор

Выйдзі за хлебам,

Вярні сабе горад

Годзе на кухні,

Го на балкон

Свята салютам

Кавалкамі мяса

То было зусім нядаўна

мы лавілі пакемонаў

А цяпер мы ловім кулі

На знаёмых скрыжаваннях

То было б не пажадана

Але хутка выйдзе атлас

Самых-самых небяспечных

Сцежак ці мо аўтабанаў

Гарачыя кропкі

Мікрараёнаў

Няроўныя крокі

Няпэўныя думкі

Нашы падаткі

Ваша навука

Свята салютам

Кавалкамі мяса

Ольга Маркитанова

***

Стой

в узком месте,

узилище.

Братская

легитимная ненависть.

Битое чрево,

зашитое горло — закрытый рот

сам говорит и поёт.

***

Опьяненным сенильным мясом

сбривают полосы дыма и света

с макушек, бёдер и спин.

Под железной кожей

чёрно-синяя кровь.

Не любишь лгать —

не люби и лги.

***

Трёхкамерное сердце, белый свет

кричит из комнаты.

Мама, мамочка, матка,

вытри кровь на солнце!

Врёшь материнскому молоку

осторожно несёшь

в шлеме

драконье яйцо.

Кася Глухоўская

Апошняя воля

Няма ў дольных снах Прафесара больш буслоў,

І ўжо не расце чазенія скрозь камень

Над цёплай затокай гарбаты бурштынавых вод,

Пагоркаў, парослых зёлкамі перамен,

Прагорклых і лекавых — волі — павольных глыткоў.

Ты дыхаць не можаш. Ты ветразь, пашыты ў шціль,

А ветрам парваны ў шматкі. Дваццаць шосты год

Той шторм не сціхае: на мілі няміласць. Мы

Як Ціль Уленшпігель фламандскі вяртаемся ў дом,

А нас сустракае на ганку сястрыца-смерць,

А нашыя мамы паспелі зусім ссівець,

А нашыя таты ў засценках -

Не гні галавы! -

Загінулі, напісаўшы: «Дзе былі вы?» -

У спадчыну нам і анёлам. А дзе былі?

Даведацца праўды — апошняя воля.

Збалелыя гарады

І вёскі

Не прагнуць войскаў.

Позіркі агаліць,

Даведацца праўды —

Апошняя воля

Вады,

Неба,

Агню

І нашай зямлі.

Галина Андрейченко

***

Ощетинилось дерево в дереве –

Прутья ввысь, под корою глаза,

Сердцевина закована в тереме,

В сердцевину змея заползла.

Изнутри пробавляется ядами,

Набухают на венах узлы,

И топорщатся пулями ягоды,

Кровоток разливая в стволы.

***

Явился памятник боли –

завязанная подкова,

Отнюдь не посередине,

узлы не перечтены.

Вот только рыдать о Боге

бессмысленно и неново,

Реальность опять накинет

веревку из-за спины.

Ах-х, руки в крови падучей,

а сердце стучит в прозренье

В разбуженность океана,

во чрево пузатых волн.

Хорош бередить подушку,

запуганное растенье,

Ты будешь под барабаны

с корнями вырвано вон.

События месят горло,

снежинки сдирают нёбо,

Полощет кровавый невод

отмоленный интриган;

А море слегло и мерзло,

а камни смотрели в оба,

И чепчики пали с неба

к истоптанным в кость ногам.

Павал Капанскі

***

шэпт тысячы галасоў

не гарыць у печы

з-пад вады паднімаецца

і выбухае

шэпт тысячы галасоў

як малітва

да тых

хто не чуе

біцця свайго сэрца

енку сумлення

крыватоку гісторыі

да тых

хто не бачыць

бо не верыць вачам сваім

бо заплюшчвае іх

і жыве сваёй няпраўдай

да тых

хто не разумее

ні цябе

ні мяне

ні сябе самога

RSS-стужка
Распавесці пра нас усім
Дапамагчы нам
Калі вы знайшлі памылку, у вас ёсць заўвагі па сайце або вы жадаеце дапамагчы нам, калі ласка, напішыце на help@wir.by
© Wir.by, 2020. Падчас капіравання і цытавання нашых матэрыялаў, калі ласка, не забывайцеся пазначаць першакрыніцу, адкуль вы атрымалі інфармацыю.