Wir.by | Хор майго народа
Вершы пра тое, як мы сустрэлі гэтую восень. Ілюстрацыя — Яўгенія Зыблюк.
Хор майго народа
Хор майго народа

Вольга Гронская

***

Тут,

дзе адвечную песню пяе Белавежа,

дзе зямля і нябёсы вакол – з пашырэннем "бай",

мы выходзім на вуліцы

ў чырвонай і белай адзежы

і штодня адчуваем наноў,

што вось гэта ўжо –

край.

Нас

гэты год пазнаёміў з сабой і суседам.

Мы вастрыць пачалі не сякеры – свае радкі.

І калі небяспека – ратуюць глыбіні. Мы ведаем:

у глыбінях не будзе страшна.

Бо дно – не ў ракі.

Тут

людзі без зброі насупраць людзей без пагонаў.

І літары SOS замест абарванага “Жы…”

лятуць у эфір з адключаных тэлефонаў,

з краіны,

ў якой мы сталі баяцца жыць.

З краіны, ў якой мы хочам застацца жыць.

Ева-Кацярына Махава

***

Край ты мой

Пахнешь смелыми травами

Сплетёнными в косы любви

Колосьями желтеешь памяти

Земля пшеницы

Закат преломлённый

Снова ноги полощет

В чистоте каждой капли

Тени себя проглотившие

Удлиняются

Руки распускают

Жалят змеями

Каждый кусочек света земли

Каждый кусочек хлеба земли

Каждый кусочек мира земли

Сотворяется

В ядро жизни и памяти

Альгерд Бахарэвіч

***

Гэты горад нібы хірургічны разрэз,

А вачэй не схаваць, не адвесьці.

Ты даўно на ражоны і ў жорны ня лез,

Ды застаўся за сьпінай сьмярдзючы пад’езд,

Па завулках найлепшага з тысячы мест

Ты ідзеш на апошняе шэсьце.

П’яны спальнік ускраінны,

доўгія дамбы-дамы.

І суседзі на лаўцы

ў абдымках штодзённай чумы.

Вось яны, а вось мы.

Вось яны, а вось мы.

Праглынаем пякучае крыўды камы,

І нязгоды грымяць унутры камяні,

І з разгорнутых горлаў шугаюць агні

І лятуць на прадмесьце.

Беларускія Паркі

прадуць толькі зь белага льну.

Апусьцелыя паркі

хаваюць за дрэвамі восень, а можа, вайну.

І жалезныя турмы на колах бягуць на работу між белага дня.

І нам часам здаецца, што гэта такая гульня.

Пахаваныя ў гэтай краіне жыўцом,

Запляваныя ўшчэнт найвышэйшым жрацом,

Мы гадаем, нас сто або дьвесьце.

Як бы ты ні баяўся ўласнай крыві,

Калі чуеш “Жыве”, калі ласка, жыві.

Датрывай тое “мы”, нечаканае “мы”

да другога прышэсьця.

Перамогі Пандора, бяззбройны Ахіл…

Кожны танны смартфон – гістарычны архіў.

Што рабіць сярод гэтай сьмяротнай любові?

Я прачнуцца аднойчы хачу без навін.

А пакуль што туды, да напружаных сьпін,

Незнаёмыя твары зьліліся ў адзін,

Насьцярожаны, напагатове.

Мы пакрочым у цэнтр, рука ў руку,

Каб уліцца ў жывую раку на рагу,

Каб сябе ў яе цела ўплесьці.

І кідаецца

вуліца

проста пад колы

жалезнай турмы.

Вось яны, а вось мы.

Вось яны, а вось мы.

І вачэй нам ужо не адвесьці.

Дмитрий Строцев

Так побеждаем

победа

складывается

из едва различимых

гомеопатических жестов

как собираются

минские стотысячные марши

из дворовых капель

уличных ручейков

в людской океан

10.09.2020

Немига партизанская

непросто разбудить

белорусского партизана

непросто

после Гитлера

никому не удавалось

нет на него

никаких заклинаний

и вот удалось одному

абъюзеру из Дроздов

*

как непросто

разбудить партизана

непросто

а назад усыпить

просто невозможно

как невозможно джина

затолкать назад

в бутылку

нету на него

никаких заклинаний

12.09.2020

Хор моего народа

это не массовое мероприятие

несанкционированные

мольбы и стоны истязаемых

энкэвэдэшной шпаной

кэгэбешной и эмвэдэшной мразью

в пыточных рувэдэ и тюрем

это не массовое мероприятие

предсмертные хрипы

повешенных в лесопарках

закопанных заживо

гопотой из омона

это не массовое мероприятие

это разорванная матка моей страны

хор родовой травмы моего народа

10-18.09.2020

Кася Іоффэ

Прысвячаецца Ганне Комар

Стекольщики видят,

как воздух становится твёрдым,

как обтекаем изморозью огонь,

как он дрожит и ёрзает, и замирает.

Стекольщики знают:

глаза неизменно гордых

и честных не бегают, не убегают

ни от людей в погонах,

ни от...

— Папа, если будет ОМОН, беги!

— Папа, ты понял, зачем я просила пони?

Мы ведь быстрее? У нас и своя «Погоня»,

С нами и Стах, и охота дичее — вот она! -

Конницы Вотана. Прыть! Рать!

Нас не догнать!

Папа, а правда... нас не догонят?

Стекольщики видят,

как воздух становится твёрдым,

как разбивается воздух о нашу грудь,

как режет лёгкие, если пытаться вдохнуть

больше назначенной порции по талону.

Воздух у нас выдаётся теперь в баллонах

только талантливо бьющим поклоны -

гибче и ниже! С размаху в лоб!

Чтобы отбило совесть и память,

вышибло искры из глаз,

выжгло на раз

до слепоты глаза,

чтобы отпала охота

смотреть на солнце,

ставить ребром вопросы,

быть взрослым,

над озером ножкой босо

комарику поводить,

вдыхать этот воздух

и просто...

Стекло в наших окнах дрожит.

08.09.2020

Отглагольно больно

К. К.

Затягивается косяками птиц жизненный опыт:

Начала с чистых листов, но так себе.

Исправления красной ручкой, чтобы

Эпистаксис

Писал эпиграфы, эпилоги,

Элегии, эпопеи.

Окурки подле окна прижигают слоги -

Глаголы под сердцем носим,

Но еле тлеют.

Подлинник Короткевича, Пушкина, Марти-и-Перес.

Подлость и стыд.

По ночам бросает в пот. Утрами знобит.

Если болит внутри, разгрызаешь перец -

Так вот из детства бабушка говорит.

Рот горит,

Глаголы ещё не смеют.

На столе фотографии. Год двадцатый.

Как знакомо сто лет мы ищем друг друга в списках,

В догадках теряемся. Дождём и градом

Роняем лица. Знаем, что правда близко,

Истина где-то рядом. Смысл тот же:

Не проходимцем и не прохожим,

Не мимо, не низко.

Причастия прочие.

Ни одного глагола.

Иначе за соучастие

Тебя арестуют,

Превысив все полномочия

По своей — ох, недоброй — воле.

Действительность смочена

В вине для причастия,

Вменяемой невменяемым.

Дурачок ты что ли?

Дурочка?

Подпиши в протоколе

Сломанной ручкой.

Поют минареты, тибетские чаши,

Воют морские раковины шаманов,

Шумят океаны, джунгли и чащи.

Сердце колотится чаще, чаще.

Колокола и птицы вокруг глаголят.

Подпиши в протоколе.

Подпиши в протоколе.

Третье чаще для сердца — уже удар.

С моих слов записано верно:

Здесь голос — дар,

Молчанье согласных — скверна,

Правда останется,

Поделом достанется,

Уделом смелых

Удивится наш смех.

31.08.2020

Артур Камароўскі

Ані Комар

мы пачаліся з аднолькавых літар

яны выпхнулі нас у свет з ратамі

поўнымі слоў

табе патрэбна было ўпасці

каб перастаць баяцца

мне патрэбна было тануць

каб палюбіць ваду

мы пачалі размаўляць адно з адным

праз вялікую пупавіну жыцця

яшчэ да з’яўлення гукаў і літар -

былі толькі смакі і дотыкі

нібы шурпатая мова -

пухнатая котка -

лізала нам нос

і калі на тым канцы пупавіны

маўчалі -

гэта таму што словы не ведалі

хто з іх пачне гаварыць

гэта пасля мы адкрылі ў сабе

інтэрнат

дзе дырэктар-язык

шчоўкаў нашыя словы нібы арэхі

а спачатку было:

коўзанка, ровар, арэлі

водар і колер солі на шчаках і каленях

плёскат халодных хваляў

аб берагі нашых цел

а потым:

каханне з іншымі словамі

гарады з бетону і вышыні

слоўнікі

пераклады на іншых котак

а цяпер:

мы слухаем як б’ецца

несмяротнае сэрца нашай бабулі

ты там

я тут

калі б мы былі побач -

яна пачаставала б нас слівамі ці кавуном

мы сядзелі б пад ейным дахам

звесіўшы ногі з вокнаў ейных вачэй

пакуль мы маўчым па абодвух канцах пупавіны -

нараджаюцца словы.

Ксения Галицкая

***

Время (мне страшно: я в зеркале не узнаю

вдруг постаревшую женщину, столько боли

во взгляде ее, стоявшей на том краю,

с которого спрыгнуть проще, чем не, — не боле

чем слабость минутная мысль эта, ибо мы

обязаны жить за всех, кто погиб, мы помнить

обязаны) разрушает тюрьмы

стены неукоснительно, неуклонно.

09.09.2020

Ганна Отчык

***

яны коцяцца ў шэры шэры шэры

брудны шэры што робіцца празь зьмяшэньне жывых

колераў беспрытомнымі бруднымі пальцамі

стомленнымі празь няздольнасьць вымаляваць нешта шчырае бо шчырае

у сабе зьнішчылі

яны рабілі выгляд што іх колеры чорны чырвоны й зялёны, але іх чорны шарэе й чырвоны шарэе й зялёны шарэе

праз адвечную стому празь ілжывыя цені шэрагаў

жаўнераў за іх штандарамі безь якіх

ім ніколі не сабраць жніво

яны робяцца шэрымі шэрымі шэрымі

бо пашкрэбай іх — тое нябожчыкі

ашуканцы што чапляюцца пачварнымі кручкамі замест пальцаў

за чужую душу й жыцьцё

зь іх шматкамі зьлятаюць маскі вышчэрваюць

парэшткі спарахнелай імшы

ашуканскай нішчымнай імшы

яны робяцца шэрымі шэрымі шэрымі

цьмяны шоргат саранчы але яшчэ адно

тая саранча — зьлічоная яна ў меншасьці яна меншыцца

агаломшаная

нашым жыцьцём

Тим Скоренко

***

ничего не бойся когда тебя поведут

ничего не бойся ни в заке ни на допросе

ты отчасти там и при этом всецело тут

и когда ты тут ничего ничего не бойся

за тобою все даже те кто ушёл вперёд

даже те кто раскинув руки объял геенну

за тобою род за тобою народ народ

что родился как венера из мути пенной

ничего не бойся ни выстрела ни петли

пусть палят впустую тратя боеприпасы

пусть хватают пусть везут до чужой земли

ничего не бойся рви на границе паспорт

не держи ничего безвредного в голове

все отлично раз пока тебя не задели

точно иви меж суровых застенков вэ

прогоняет страх становится сверхидеей

ничего не бойся бо в этом смысл любви

в этом смысл сцепки стояния на износе

так держи ее крепко не верь не проси не рви

и важнее всего ничего ничего не бойся

Макс Шчур

***

Зямля без радзімы проста плянэта

дзіцячы дом з выгодамі але не бацькоўскі

жыцьцё без радзімы і яе людзей проста жыцьцё

мо і ня горшае але дакладна ня лепшае

мова бяз слова «радзіма» пазбаўляецца пафасу

але траціць сваю чарадзейную міфатворчую здольнасьць

компас бяз полюсаў прыцягненьня ня компас

і нікому не пакажа дарогі

гэта кажу вам я

як касмапаліт-інтэрнацыяналіст

14.09.

Юля Лісіца

***

гэтая восень з лакця пачалася з любові

я больш не магу не падняць на яе вачэй

сэрца забыла на рытмы, сціхла без бою

спакой раструшчаны вірам бяссоных начэй

мой човен заплыў ў буйную ліпкую стому

ў кутах тут асіплыя крыкі, шумы гармат

а свет згарнуўся пікселем побач з табою

праз зубы мурлыча — свабоду ад барыкад

пазней я ўзыду на той некрывавы бераг

паклічу цябе з сабой, прыплыві па траве

там побач будуць стаяць міліёны смелых

ў абдымку, морамі, з намі. беларусь жыве

Вера Жыбуль

***

Прыбачылася.

Цемра, суцэльная, непераадольная цемра.

Працягваеш руку ў цемру, каб намацаць, ці не натыркнешся на нешта,

і намацваеш рукі, рукі,

і хтосьці паціскае тваю руку.

Павел Любецкі

Імперыя

кажуць, што ў нейкай Імперыі

ўжо й Паланэз Агінскага

былі гатовыя прызнаць экстрэмізмам.

хоць там і зусім няма словаў,

але ў Імперыях нават маўчаць небясьпечна.

Инесса Ганкина

Город, где ты родился,

захватили орки,

стучат дубинками,

прячутся в подворотнях.

Город, где ты родился,

защищают детские коляски,

женщины в белом,

твои ученики.

Город, где ты родился,

еще уповает на любовь

и не хочет крови.

Город, где ты родился,

плачет по ночам,

корчится в родовых схватках –

жизнь не будет прежней.

Школа распахивает двери,

мел стучит по доске,

учитель уходит, опустив голову,

в темную подворотню беды.

30.08.2020

Мальчики

1

Мальчиков обучили

держать строй,

орудовать плетью,

различать своих и врагов…

Патлатых нигилистов,

штатских хлюпиков,

врагов империи

полезно отхлестать

по тощей спине.

Общество выворачивает

от ужаса и отвращения,

и великий уравнитель

в женской руке

неотвратим как карма.

2

Скамьи подсудимых

уже не вмещают всех,

тысячи оканчивают

эти университеты

ускоренного обучения.

Как хорошо

все начиналось –

великие реформы,

сладкие мечты.

А вот уже на площади

царь-освободитель

петляет как заяц…

Мальчиков обучили

держать строй,

размахивать плетью,

искать врагов…

3

Бурые пятна на асфальте

так же отвратительны,

как на январском снегу.

Кровавое воскресенье августа

уже стало датой календаря.

Мальчиков обучили

держать строй,

смыкать щиты

и не слышать криков

очкариков-программистов.

4

Камеры вновь не вмещают

новое поколение, ждущее перемен.

Мальчикам разрешили

ставить на колени,

не давать воды,

бить по ребрам.

История имеет

печальное свойство

вечного возвращения.

Ведь мальчиков обучили

держать строй,

орудовать плетью

и выполнять приказ.

14.08.2020

Алесь Плотка

***

Малако

Закіпае малако на ціхай кухні,

Сохне посуд: і талеркі і нажы,

І маўклівы карабок ляжыць на муфце,

І гарыць камфоркай сіні рым.

Закіпае малако на ціхай кухні,

Закіпае, закіпае малако,

Так прыгожа гэта ўсё, ўсё гэта рухне,

Час звініць, імгліцца ноч дымком.

Закіпае малако на ціхай кухні,

Толькі ў джэзве рэха ўсё не спіць,

Закіпае малако і хваляй пульхнай

Залівае, залівае. Не спыніць.

Закіпае малако на ціхай кухні,

Закіпае, закіпае малако,

Так прыгожа гэта ўсё, ўсё гэта рухне,

Час звініць, імгліцца ноч дымком.

Закіпае малако на ціхай кухні,

Што за цені селі за сталом?

І гадаюць свечкай што не тухне

На крыві, залітай малаком.

Дар'я Ліс

***

Гэтыя хлопчыкі — дзеці цемры,

грахі неадмоленыя

сваіх дзядоў.

Павернешся спінай —

памрэш першым.

Ты слабак.

І твой сцяг — адстой.

Чужыя? Свае...

Хочаш спэўніць?

Ідзі.

Тваё неба з табой.

Сяргей Прылуцкі

"Герой" эпохі нестабільнасці

Адна галава ў аўтазаку добра, а тры — яшчэ лепей.

Дагэтуль сістэма не давала збой.

Я бараню ў балаклаве нашы скрэпы.

Жонка з дзецьмі пойдуць у пекла са мной.

Перад сном лічу і ем авечак,

уяўляючы, што я воўк.

Мая зброя яшчэ не давала асечак.

Мая мама даўно закрыла рот на замок.

Займаемся з калегамі цяжкім спортам —

трэнуемся на жывым матэрыяле.

Мой прэзідэнт яшчэ тая морда.

Але ж і мы са зьнешнасьцю не падкачалі.

Б’ем рабацяг, дзяцей, пенсіянераў, паэтаў.

Калі што — завязем новых.

Унукам распавяду потым пра гэта.

Але ня ўсё — хопіць з іх і паловы.

Максим Шеин

Город

Сбросив бессмысленный лоск, как унылую школьную форму,

Словно тату, примеряя муралы на серые стены,

В красных и белых цветах, повзрослев, просыпается Город —

Больше не винтик системы.

Рядом живут во дворе, оказалось, прекрасные люди —

Не конкуренты за право шуметь и места на парковке.

Город, огни телефонов рассыпав в гигантском салюте,

Вынес былое за скобки.

Цепи спадать не хотят, и за кожу цепляются звенья.

Грязью, слезами и кровью оплачена будет свобода.

Рано хороните Город — смотрите, опять в воскресенье

Он восстаёт из болота.

Ольга Маркитанова

***

Время моей любви

на два месяца теплее сейчас.

Время во мне позволяет

в сквозном моменте

пережать, переждать, пережить себя.

Кто я и где -

вопрос-ответ -

минус-тело, пробел,

обгорелое сердце,

летучий спирт на губах.

сентябрь 2020

Марыя Мартысевіч

Як я скарыстаюся (р)эвалюцыяй

заб’ю ў сабе зьмяю

пабудую дом творчасьці

нараджу дачку

пасаджу чазенію ў Менску

на бульвары Караткевіча

ідэяў шмат

штодня заношу іх у ружовы нататнік

зь вясёлкавым аднарогам на вокладцы

рамантык

фанатык

нягодніца

ў адным фляконе

хаджу басанож

каб не пераабувацца

***

Тысячы затрыманьняў,

сотні адсідак -

але недзе пад Янавам

танчаць семсот хасідаў.

Танчы — й ніхто цябе не саб’е з маршрута;

вер мне, як юдэйскаму Б-гу:

усё будзе крута.

RSS-стужка
Распавесці пра нас усім
Дапамагчы нам
Калі вы знайшлі памылку, у вас ёсць заўвагі па сайце або вы жадаеце дапамагчы нам, калі ласка, напішыце на help@wir.by
© Wir.by, 2020. Падчас капіравання і цытавання нашых матэрыялаў, калі ласка, не забывайцеся пазначаць першакрыніцу, адкуль вы атрымалі інфармацыю.